INOGATE

INOGATE (Інагейт) з'яўляецца міжнароднай праграмай энергетычнага супрацоўніцтва паміж Eўрапейскім Саюзам (ЕС), Турцыяй і краінамі СНД, за выключэннем краін Балтыі і Расійскай Федэрацыі. Афіцыйна праграма накіравана на падтрымку "міжнароднага супрацоўніцтва паміж Eўрапейскім Саюзам, прыбярэжнымі дзяржавамі Чорнага і Каспійскага мораў і іх суседнімі краінамі ".[1] Яна ажыццяўляецца праз праграму Генеральнага Дырэктарата па Развіццю і Супрацоўніцтву ЕС EuropeAid з дапамогай секратарыята ў Кіеве, Украіна, з рэгіянальным офісам у Тбілісі, Грузія.

Праграма INOGATE створана ў 1995 годзе ў якасці механізму падтрымкі ЕС у галіне Міждзяржаўнай транспарціроўкі нафты і газу ў Еўропу (адкуль яна атрымала сваю назву, як скарачэнне на англійскай мове).[2] Першапачаткова праграма была скіравана на працу нафта - і газаправодаў з і праз Усходнюю Еўропу і Каўказ ў ЕС. Пасля канферэнцыі ў Баку, Азербайджан, у 2004 годзе і канферэнцыі ў Астане, Казахстан, яна пераўтварылася ў больш шырокае энергетычнае партнерства, засяродзіўшыся на чатырох асноўных тэмах:

  • умацаванне энергетычнай бяспекі
  • збліжэнне энергетычных рынкаў краін-членаў на аснове прынцыпаў унутранага энергетычнага рынку ЕС
  • падтрымка ўстойлівага энергетычнага развіцця
  • прыцягненне інвестыцый у энергетычныя праекты агульнага і рэгіянальнага інтарэсу.

З 2007 года праграма INOGATE фінансуецца Еўрапейскім інструментам суседства і партнёрства (ENPI).

  1. Інтэрнэт-сайт INOGATE(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2019. Праверана 7 чэрвеня 2011.
  2. Об INOGATE: История и мандат Архівавана 26 ліпеня 2011.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search