JPEG

Выява лагатыпа
Пашырэнне .jpg, .jpeg, .JPG, .JPEG, .jpe або .JPE
Тып фармату растравая графіка: фатаграфія і скрыншоты

JPEG (вымаўляецца «джейпег»[1], англ.: Joint Photographic Experts Group, па назве арганізацыі-распрацоўніка) — адзін з папулярных растравых графічных фарматаў, які ўжываецца для захоўвання фотавыяў і падобных ім відарысаў. Файлы, якія змяшчаюць даныя JPEG, звычайна маюць пашырэння (суфіксы) .jpg, .jfif, .jpe або .jpeg. Аднак з іх .jpg з’яўляецца самым папулярным на ўсіх платформах. MIME-тыпам з’яўляецца image/jpeg.

Фатаграфія заходу ў фармаце JPEG з памяншэннем ступені сціску злева направа

Алгарытм JPEG дазваляе сціскаць відарыс як са стратамі, так і без страт (рэжым lossless сціску JPEG). Падтрымліваюцца відарысы з лінейным памерам не больш за 65535 × 65535 пікселяў.

У 2010 годзе, з мэтай захавання для нашчадкаў інфармацыі аб папулярных у пачатку XXI стагоддзя лічбавых фарматах, навукоўцы з праекту PLANETS заклалі інструкцыі па чытанні фармату JPEG у спецыяльную капсулу, якую змясцілі ў спецыяльнае сховішча ў швейцарскіх Альпах[2][3].

  1. Oxford Dictionary Архівавана 11 лістапада 2014.
  2. Emma Woollacott. Digital ark aims to preserve dead data formats (англ.)(недаступная спасылка). TG Daily (21 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2017. Праверана 1 верасня 2016.(англ.) . TG Daily (2010-05-21). Праверана 1 верасня 2016.
  3. Учёные законсервировали для потомков форматы JPEG и PDF(недаступная спасылка). «Руформатор». Финам (21 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 1 верасня 2016.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search