Meta Platforms Inc. або Meta — амерыканскі транснацыянальны тэхналагічны холдынг са штаб-кватэрай у Менла-Парку, Каліфорнія. Раней кампанія называлася Facebook Inc. і была вядомая ў першую чаргу як стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook. У 2021 годзе была перайменаваная ў Meta, каб «паказаць яе фокус на стварэнні мета-сусвету», які аб'яднае ўсе прадукты і сэрвісы кампаніі. Акрамя Facebook валодае такімі кампаніямі як Instagram, Threads, WhatsApp і Oculus.
Уваходзіць у Вялікую пяцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Amazon, Apple, Alphabet і Microsoft.
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search