Nokia

Nokia
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: NOK
Заснаванне 12 мая 1865
Заснавальнікі Fredrik Idestam[d] і Leo Mechelin[d]
Размяшчэнне Сцяг Фінляндыі Эспаа, Фінляндыя
Галіна Вытворчасць тэлекамунікацыйнага абсталявання, IT-індустрыя
Прадукцыя абсталяванне для сетак GSM, бесправадныя сістэмы
Уласны капітал
  • 21,4 млрд (2022)
Абарот
  • 24,9 млрд (2022)
Аперацыйны прыбытак
  • 2,32 млрд (2022)
Чысты прыбытак
  • 4,26 млрд (2022)
Актывы
  • 42,9 млрд (2022)
Капіталізацыя
  • 26,3 млрд € (31 снежня 2016)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 103 083 чал. (2018)[1][2]
Дэвіз Connecting people
Даччыныя кампаніі Nokia Networks[d][3], Withings[d], Nokia (Germany)[d], Nokia (United Kingdom)[d], Nokia (United States)[d], Nokia (Australia)[d], Nokia (China)[d], Nokia (Canada)[d], Nokia (Ireland)[d], Alcatel-Lucent USA[d][3], Luxor AB[d], Bell Labs[d] і Nokia Shanghai Bell[d]
Сайт nokia.com (кіт.)(яп.)(фін.)(ням.)(англ.)(фр.)(ісп.)

Nokia (NYSE: NOK) — фінская транснацыянальная кампанія, адзін з сусветных лідараў у вобласці мабільных камунікацыйных тэхналогій, вядучы пастаўшчык абсталявання для мабільных, фіксаваных, шырокапалосных і IP-сетак. Nokia вядомая сваімі мабільнымі тэлефонамі і смартфонамі, па ўласных дадзеных, у 4 квартале 2007 года займала першае месца ў свеце па пастаўках мабільных тэлефонаў.[4] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Эспаа, прыгарадзе Хельсінкі.

У 2014 годзе Microsoft купіла бізнес мабільных тэлефонаў Nokia, стварыўшы з яго ўласную даччыную кампанію Microsoft Mobile. Пасля гэтага Nokia стала больш засяроджвацца на тэлекамунікацыйным бізнэсе і тэхналогіях інтэрнэту рэчаў.

Кампанія з’яўляецца нацыянальным гонарам фінаў, паколькі яе бізнэс мабільных тэлефонаў быў найбуйнейшым у свеце брэндам з Фінляндыі. На піку свайго росту ў 2000 годзе на долю Nokia прыходзілася 4 % ВУП краіны, 21 % агульнага экспарту і 70 % рынкавага капіталу Хельсінскай фондавай біржы.[5]

  1. https://www.nokia.com/system/files/2019-05/ec1042891_nokia_20f18.pdf — 2019.
  2. https://www.statista.com/statistics/275358/number-of-nokia-employees-since-2005/
  3. а б https://www.nokia.com/sites/default/files/files/nokia_20f16_full_report_en.pdf
  4. Q4 2007 Quarterly results Архівавана 26 ліпеня 2008.
  5. Kelly, Gordon. "Finland and Nokia: an affair to remember". Wired UK(англ.).

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search