The Walt Disney Company — адна з найбуйнейшых карпарацый індустрыі забаў у свеце. Заснавана 16 кастрычніка 1923 года братамі Уолтам і Роем Дыснеямі як невялікая анімацыйная студыя, у цяперашні час з’яўляецца адной з найбуйнейшых галівудскіх студый, уладальнікам 11 паркаў забаў і двух аквапаркаў, а таксама некалькіх сетак тэлерадыёвяшчання, да ліку якіх адносіцца амерыканская тэлерадыёвяшчальная кампанія (ABC).
Штаб-кватэра кампаніі Уолта Дыснея і асноўныя вытворчыя магутнасці сканцэнтраваны ў падраздзяленні Disney Studios (студыя Уолта Дыснея) у горадзе Бербанк, штат Каліфорнія, ЗША.
Кампанія Уолта Дыснея ўваходзіць у прамысловы індэкс Доу-Джонса. Рынкавая капіталізацыя на лістапад 2019 года — 240 млрд долараў.
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search