YCbCr

Уяўленне колернай прасторы YCbCr
Плоскасць CbCr з пастаяннай яркасцю Y'=0.5
Каляровая выява і яе кампаненты Y, CB і CR

YCbCr, Y′CbCr, ці Y Pb/Cb Pr/Cr, таксама пішацца як Y'CBCR ці YCBCR - сямейства колерных прастораў, якія ўжываюцца для перадачы каляровых выяў у кампанентным відэа і лічбавай фатаграфіі.

Y' - кампанента яркасці, CB і CR з’яўляюцца сіняй і чырвонай колерарознаснымі кампанентамі. Y' (з апострафам) адрозніваецца ад Y, якой пазначаюць яркасць без перадскажэння. Апостраф значыць, што інтэнсіўнасць святла кадуецца нелінейна з дапамогай гама-карэкцыі.

Y'CbCr не з’яўляецца абсалютнай колернай прасторай, гэта хутчэй спосаб кадавання інфармацыі сігналаў RGB. Для сістэм адлюстравання ўжываюцца сігналы асноўных колераў RGB (чырвоны, зялёны і сіні). Гэтыя сігналы не з’яўляюцца эфектыўнымі для захоўвання і перадачы выявы, бо яны маюць большую лішкавасць. Таму перавод у сістэму Y'CrCb дазваляе перадаць інфармацыю аб яркасці з поўным разрозненнем, а для колерарознасных кампанент здскйсніць субдыскрэтызацыю, гэта значыць выбарку з памяньшэннем колькасці перадаваных элементаў выявы, бо чалавечае вока менш чувальнае да перападаў колера. Гэта падвышае эфектыўнасць сістэмы, дазваляючы зменьшыць струмень відэазвестак. Значэнне, выражанае ў Y'CbCr будзе прадказальным, калі першасна ўжываліся сігналы асноўных колераў RGB.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search