1Lib1Ref

#1Lib1Ref — ініцыятыва Вікіпедыі, якая заахвочвае бібліятэкараў па ўсім свеце ўдзельнічаць у праекце інтэрнэт-энцыклапедыі, у тым ліку з дапамогай дадавання спасылак, што палепшчыць якасць артыкулаў.

Першая кампанія #Lib1Ref была прымеркавана да 15-годдзя з дня ўтварэння Вікіпедыі ў студзені 2016 года[1][2][3]. Зыходзячы з прынцыпу «ад кожнага бібліятэкара — па адной спасылцы», арганізатары падлічылі, што калі б усе бібліятэкары на планеце выдаткавалі 15 хвілін, каб дадаць адну спасылку, аб’яднанымі намаганнямі англійская Вікіпедыя пазбавілася б усіх 350 000 адсутных спасылак[4]. Першае кампанія адбывалася цягам тыдня з 15 па 23 студзеня 2016 года. Удзельнікі кампаніі апавядалі ў сацыяльных сетках пра кампанію і свае ўнёскі з дапамогай хэштэга #1Lib1Ref[5].

  1. Rust, Amanda. #1Lib1Ref: Imagine a World Where Every Librarian Added One More Reference to Wikipedia (14 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
  2. #1Lib1Ref ACRL TechConnect Blog. ACRL (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
  3. Scheeder, Donna. Wikipedia birthday greetings. International Federation of Library Associations and Institutions (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
  4. The Wikipedia Library/1Lib1Ref. Wikimedia Foundation. Праверана 15 January 2016.
  5. Stinson, Alex. #1Lib1Ref: Help Celebrate Wikipedia’s Birthday during 15–23 January by Adding a Reference (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search