Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
«AKB48» (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп.: э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з горада Токіа. Яна была заснавана вядомым паэтам-спеўнікам і прадзюсарам Ясусі Акімота[4][5][6], які з’яўляецца аўтарам тэкстаў ўсіх іх песень.
Гурт названы ў гонар такійскага квартала Акіхабара, які для сцісласці называюць проста «Акіба». Ў Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіна «Don Quijote», размешчаны ўласны тэатр групы[7].
Гурт быў створаны на базе гэтага тэатра ў 2005 годзе. Ідэя Акімота складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатр і ўбачыць сваіх куміраў[4][5]. Група і цяпер выступае там амаль кожны дзень[6], але зараз жадаючых пайсці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі праз латарэю.
Гурт занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як «самая шматлікая поп-група» ў свеце[8][9]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: «Team A», «Team K», «Team B» і «Team 4», і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасня 2011 года)[10].
Папулярнасць групы ў Японіі дасягнула фенаменальных вышынь. Апошнія дзесяць сінглаў гурта дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Арыкон[11], прычым два іх сінгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[12], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 года[13], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сінгл да гэтага ў Японіі не прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе гэта ўдалося ўжо двойчы[14].
<ref>
; для зносак oriconcdsingle
няма тэксту
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search