AMD

Advanced Micro Devices, Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: AMD
Заснаванне 1969
Заснавальнікі Джэры Сандэрс і Джон Кэры
Размяшчэнне Санівейл, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя постаці Дзірк Мэер, CEO
Галіна Паўправадніковыя прыборы
Прадукцыя Мікрапрацэсары
Графічныя працэсары
Чыпсэты
Платы відэазахопу
Уласны капітал
  • 7,5 млрд $ (2021)[1]
Абарот
  • 22,7 млрд $ (2023)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • 401 млн $ (2023)[2]
Чысты прыбытак USD 3,098 млрд (2008)
Актывы
  • 12,4 млрд $ (2021)[1]
Капіталізацыя
  • 185 млрд $ (18 лютага 2022)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 15 500 чал. (2021)[4]
Даччыныя кампаніі SeaMicro[d], ATI Technologies[d] і Xilinx[d]
Сайт amd.com

Advanced Micro Devices, Inc. (AMD) — амерыканскі вытворца інтэграванай электронікі. Другі найбуйны пастаўшчык x86 і x64-сумяшчальных працэсараў і, з 2006 — відэаплат. Буйны пастаўшчык флэш-памяці.

Яе фінансавыя паказчыкі маюць стабільную тэндэнцыю да росту. Пры гэтым AMD, не павыкупляючыся, фінансуе свае навуковыя даследаванні (да 20 % ад аб’ёму продажаў) і пашырае свае вытворчыя магутнасці. У AMD адны з найбольш сучасных у галіне вытворчыя магутнасці, размешчаныя ў ЗША, Паўднёва-Усходняй Азіі, Германіі, Канадзе. Што да азіяцкіх вытворчасцей AMD, то яны створаны ў Кітаі ў рамках сумеснага з Fujitsu прадпрыемства па вытворчасці модуляў флэш-памяці на аснове 0,35-мікронных тэхналогій. Акрамя таго, AMD валодае зборачнымі і тэставымі пляцоўкамі ў Сінгапуры і Тайландзе. Стратэгічнымі партнёрамі кампаніі AMD у сферы вытворчасці персанальных камп’ютараў з’яўляюцца такія агульнавядомыя кампаніі, як Acer, Fujitsu і Fujitsu Siemens Computers, SUN і IBM. Ім спадарожнічаюць 3Com, Bay Networks, Cabletron і Cisco у сферы сеткавых прадуктаў і Alcatel, AT&T, Ericsson, NEC, Siemens AG і Sony на рынку тэлекамунікацыйных сістэм. Галоўнымі канкурэнтамі для кампаніі з’яўляюцца Intel і Nvidia.

  1. а б AMD Reports Fourth Quarter and Annual 2021 Financial ResultsAdvanced Micro Devices, 2022. Праверана 2 лютага 2022.
  2. а б Form 10-K — 2024.
  3. Forbes Advanced Micro Devices (AMD) Stock Key Data
  4. Form 10-K Advanced Micro Designs, IncU.S. Securities and Exchange Commission, 2022. Праверана 11 ліпеня 2022.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search