Blu-ray

Тып носьбіта аптычны дыск высокай шчыльнасці
Ёмістасць 25 ГБ
50 ГБ
66 ГБ
100 ГБ
128 ГБ
Счытвальны механізм лазер, даўжыня хвалі 405 нм (фіялетавы), 36 Мбіт/c
Запісвальны механізм 405 нм
Міжнародны стандарт Blu-ray Disc
Распрацаваны Sony, Blu-ray Disc Association
Памер дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм
Ужыванне захоўванне відэа і аўдыё высокай выразнасці, відэагульняў
Год выпуску 2006

Blu-ray (Blu-ray Disc або BD, блю-рэй дыск) — гэта фармат аптычнага дыска, распрацаваны для падвышэння шчыльнасці захавання лічбавых даных у параўнанні з фарматам DVD. Сусветны выпуск дыскаў Blu-ray адбыўся 20 чэрвеня 2006 года.

Стандартныя дыскі Blu-ray маюць дыяметр 12 см і таўшчыню 1.2 мм, гэтак жа як і дыскі DVD і CD. Першыя дыскі Blu-ray утрымлівалі 25 ГБ, пазнейшыя версіі, такія як BDXL або Ultra HD Blu-ray, могуць захоўваць нават 100 ГБ на дыску. Дыскі фармату Blu-ray здольныя захоўваць некалькі гадзін відэа высокай выразнасці (HDTV 720p і 1080p) і выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання мастацкіх фільмаў і відэагульняў.

Назва Blu-ray (ад англ.: blue ray — сіні/фіялетавы лазер) адсылае да тыпу лазера, які выкарыстоўваецца для чытання дыска і дазваляе захоўваць інфармацыю з большай шчыльнасцю, чым фармат DVD, які выкарыстоўвае чырвоны лазер.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search