Dreamcast

Афіцыйная эмблема Dreamcast
Dreamcast
Вытворца Sega
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 27 лістапада 1998
Сцяг ЗША 9 верасня 1999
Сцяг ЕС 14 кастрычніка 1999
Прададзена штук 9 130 000
Носьбіт Аптычны дыск
Аперацыйная сістэма Dreamcast system software[d]
ЦП SuperH[d]
Анлайн-сэрвіс Sega Net Link[d] і Dreamarena[d]
Бэстсэлер Sonic Adventure (2.5 млн. экз.)
Папярэднік Sega Saturn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Dreamcast (яп.: ドリームキャスト Dorīmukyasuto) — пятая і апошняя гульнявая прыстаўка кампаніі Sega і спадчыннік Sega Saturn. Як спроба адваяваць рынак падчас шостага пакалення гульнявых сістэм, Dreamcast была распрацавана для канкурэнцыі з PlayStation і Nintendo 64. Прыстаўка была выпушчаная за пятнаццаць месяцаў да выхаду PlayStation 2 і за тры гады да GameCube з Xbox. Аднак ёй не ўдалося сабраць досыць папулярнасці да выхаду PlayStation 2, і Sega вырашыла закрыць праект і сысці з рынку гульнявых прыставак.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search