MMORPG

Масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня (англ.: Massively multiplayer online role-playing game, MMORPG) — жанр анлайнавых ролявых відэагульняў, у якім вялікая колькасць гульцоў узаемадзейнічае адзін з другім у віртуяльным свеце (галоўным чынам у жанры фэнтэзі). Як і ў большасці RPG, гульцу прапануецца роля выдуманага героя і магчымасць кіраваць яго дзеяннямі. MMORPG адрозніваецца ад аднакарыстальніцкіх і невялікіх сеткавых ролевых гульняў мноствам гульцоў, а таксама віртуальным светом, які працягвае існаваць і пры адсутнасці гульца. Віртуальны свет падтрымліваецца выдаўцом гульні.

Сучасныя шматкарыстальніцкія ролевыя гульні сталі сапраўдным феноменам сеціва. У найпапулярных з іх грають мільёны лбюдзей. Шмат такіх гульняў з'яўляюцца платнымі. Месяцавая падпіска на некаторыя каштуе да некалькіж дзясяткаў долараў ЗША. Улічваючы шматтысячную аўдыторыю, падобныя гульні з'яўляюцца значнымі і паспяховымі камерцыйнымі праектамі.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search