Portal

Portal
Вокладка асобнага ПК-выдання гульні
Распрацоўшчык Valve Corporation
Выдаўцы Valve Corporation (Steam)
Electronic Arts (раздробны гандаль)
Частка серыі Portal
Даты выпуску
Апошняя версія На рухавічку «Source 24» (Build 5339) / 20 чэрвеня 2013[3]
Жанр Галаваломка ад першай асобы
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: TTeens
PEGI: 12+
Стваральнікі
Геймдызайнер Кім Свіфт[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы ПК (Windows, Mac OS X, Linux), PlayStation 3, Xbox 360, Android
Гульнявы рухавік Source
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты DVD, BD, Steam
Сістэмныя
патрабаванні
Мінімальныя для Windows[4]: Працэсар 1.7 ГГц; 512 МБ АЗП; відэакарта, сумяшчальная з DirectX 8.1 (з падтрымкай SSE); Windows XP/Vista/7; злучэнне з Інтэрнэтам для актывацыі і абнаўлення гульні
Кіраванне клавіятура і мыш (ПК)
Геймпад (PS3, Xbox 360)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Portal — камп’ютарная гульня ў жанры «галаваломкі ад першай асобы» (англ.: First Person Puzzle)[5][6], распрацаваная кампаніяй Valve Corporation. Гульня была выпушчана для ПК і Xbox 360 у складзе зборкі The Orange Box 10 кастрычніка 2007 года. Партаваная версія Portal для прыстаўкі PlayStation 3 распрацоўвалася студыяй EA UK і была выпушчана 11 снежня 2007 года[7].

Гульня распаўсюджваецца ў складзе зборкі The Orange Box на DVD і Blu-ray, а таксама праз сэрвіс лічбавай дыстрыбуцыі Steam. Сусветным выдаўцом скрынкавай версіі зборкі з’яўляецца карпарацыя Electronic Arts. На тэрыторыі краін СНД Portal распаўсюджваецца кампаніяй Бука ў дзвюх камплектацыях: у складзе The Orange Box[8] і як незалежны прадукт[9].

Падзеі Portal разгортваюцца ў сусвеце Half-Life, у Лабараторыі даследавання прыроды парталаў Aperture Science. Гулец выступае ў ролі дзяўчыны па імені Чэл, якая праходзіць выпрабаванні ў гэтай Лабараторыі. Гульнявы працэс заснаваны на рашэнні галаваломак з дапамогай пераноснай прылады, якая дазваляе ствараць на плоскіх паверхнях парталы — два злучаныя разрывы матэрыі, праз якія можна імгненна перамяшчацца ў прасторы самому ці пераносіць прадметы[10].

Portal атрымала высокія ацэнкі і зарабіла мноства ўзнагарод, уключаючы шэраг тытулаў «Гульня года 2007»[11][12]. Вакол сюжэта гульні і яго сувязі з падзеямі Half-Life вядуцца розныя абмеркаванні на форумах, а героі гульні і элементы геймдызайну сталі папулярным мемам[13][14].

  1. Steam for the Mac Released (англ.)(недаступная спасылка). Steam (12 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  2. Андрей Чаплюк. Утренние блиц-новости (руск.). Игромания (13 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  3. Консоль разработки в Portal(недаступная спасылка)
  4. Portal у Steam (руск.)(недаступная спасылка). Steam. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  5. The Orange Box // Игромания : журнал. — 2007. — № 12. — С. 80—82.
  6. Интервью с Ким Свифт сайту IGN(недаступная спасылка). HL-Inside. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 16 ліпеня 2008.
  7. The Orange Box (PS3) (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  8. Half-Life 2: The Orange Box (руск.)(недаступная спасылка). «Бука». Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  9. Portal (руск.)(недаступная спасылка). «Бука». Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  10. Виталий Казунов. Half-Life 2: Orange BoxPortal — история одной подопытной мышки (руск.)(недаступная спасылка). GameTech. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  11. Portal for PC (англ.). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  12. Portal for PC Reviews (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  13. Johnathan Neuls. Valve to sell official Weighted Companion Cube plushies (англ.). Ars Technica (13 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  14. Ben Kuchera. Kiss Me, Kill Me, Thrill Me: ups and downs in gaming 2007 (англ.). Ars Technica (3 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search