Sputnik

Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» (руск.: Информационное агентство «Спутник») — расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае 10 лістапада 2014 года. На 2016 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 37 мовах, у тым ліку на беларускай з 2015 года. У 2015 г. радыёвяшчанне ажыццяўлялася ў 34 краінах. Станам на 2016 год, 37 мовамі падачы інфармацыі былі: англійская, абхазская, азербайджанская, арабская, армянская, асецінская, беларуская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, грузінская, дарыйская (Афганістан), дацкая, італьянская, карэйская, кітайская, курдская, кыргыская, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, пуштунская, персідская, руская, румынская (у Малдове), сербская, таджыкская, турэцкая, узбекская, урду, фінская, французская, чэшская, шведская і японская.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search