Tirpitz

Тырпіц
ням.: Tirpitz
«Тырпіц» у нарвежскім Альтэн-фіёрдзе
«Тырпіц» у нарвежскім Альтэн-фіёрдзе
Служба:
Клас і тып судна лінкар / цяжкая артылерыйская плаўбатарэя
Порт прыпіскі Сцяг Нарвегіі Тронхейм
Вытворца верф Крыгсмарынэ ў Вільгельмсгафене
Замоўлены да пабудовы 1935
Будаўніцтва распачата 2 лістапада 1936
Спушчаны на ваду 1 красавіка 1939
Уведзены ў эксплуатацыю 25 лютага 1941
Выведзены са складу флота патоплены 12 лістапада 1944
Статус разабраны на метал і дарожнае пакрыццё (электрагенератары часова выкарыстоўваліся ў якасці электрастанцыі), асобныя часткі захаваліся ў музеях
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне афіцыйнае 35 000 т,
праектнае 45 474 т,
максімальнае (1944 год) 53 500 т
Даўжыня 241,7 м па ватэрлініі;
253,6 м агульная
Шырыня 36 м
Вышыня 15 м (ад кіля да верхняй палубы на мідэлі)
Асадка 9—10,6 м
Браніраванне бранявыя паясы: 145…320 мм
палубы: 50…120 мм
булі: 220 мм
гарматныя вежы: 130…360 мм (у тым ліку барбеты вежаў галоўнага калібра: 342 мм)
баявая рубка: 360 мм
Рухавікі 12 паравых катлоў Wagner
3 турбіны Brown Boveri & Cie
Магутнасць 163 026 к.с. (121 Мвт)
Рухавік тры трохлопасцевыя грабныя вінты дыяметрам па 4,7 м
Хуткасць ходу 30,8 вузла (57 км/г)
Далёкасць плавання 8 870 марскіх міль (16 430 км) на хуткасці 19 вузлоў (35,2 км/г)
Экіпаж 2 608 чалавек: 108 афіцэраў і 2 500 унтар-афіцэраў і матросаў (1943)
Узбраенне
Радыёлакацыйнае ўзбраенне Радыёлакацыйныя станцыі выяўлення надводных і паветраных цэляў
Артылерыя 8 × 380 мм/L48.5 SK-C/34 (4 × 2)
12 × 150 мм/L55 SK-C/28 (6 х 2)
Зенітная артылерыя 16 × 105 мм/L65 SK-C/37 и L65 SK-C/33 (8 х 2)
16 × 37 мм/L83 SK-C/30 (адзіночныя)
12 × 20 мм/L65 MG C/30 (адзіночныя)
72 × 20 мм/L65 MG C/38 (у счацвяроных («фірлінг») артылерыйскіх устаноўках)
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 2 × чатырохтрубавыя 533,4-мм тарпедныя апараты (тарпеды G7a T1)
Авіяцыйная група 6 самалётаў Arado Ar.196A-3, адна двухбаковая авіяцыйная катапульта

«Тырпіц» (ням.: Tirpitz) — другі лінкар тыпу «Бісмарк», які ўваходзіў у склад Крыгсмарынэ. У баявых дзеяннях практычна не ўдзельнічаў, аднак сваёй прысутнасцю ў Нарвегіі пагражаў арктычным канвоям у СССР і скоўваў значныя сілы брытанскага флоту[1]. Спробы знішчыць «Тырпіц» працягваліся на працягу больш за два з паловай гады. Брытанцам перыядычна ўдавалася выводзіць карабель са строю, але іх высілкі ўвянчаліся поўным поспехам толькі ў лістападзе 1944 года пасля нападу з паветра звышцяжкімі бомбамі тыпу Tallboy. Дэталі лінкара дагэтуль знаходзяцца ў ваенных музеях свету.

  1. За пасіўную ролю ў вайне нарвежцы далі мянушку лінкар «Самотная Каралева Поўначы» (нарв.: Den ensomme Nordens Dronning)

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search