Twitch

Twitch
Выява лагатыпа
URL twitch.tv
Камерцыйны Так
Тып сайта Відэастрымінгавыя сэрвісы
Рэгістрацыя Неабавязковая на дэсктопнай версіі, абавязковая ў мабільнай праграме
Мова(-ы) Шматмоўны
Наведвальнасць 450,000,000 штомесяц (2017)
Размяшчэнне сервера Злучаныя Штаты Амерыкі Сан-Францыска, ЗША
Уладальнік Twitch Interactive[d]
Аўтар Emmett Shear[d], Kyle Vogt[d], Michael Seibel[d] і Justin Kan[d]
Пачатак працы 6 чэрвеня 2011
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 32, 44[1], 30[2] і 40[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Twitch — відэастрымінгавы сэрвіс, які спецыялізуецца на тэматыцы камп’ютарных гульняў, у тым ліку трансляцыях геймплэя і кіберспартыўных турніраў. Відэа на платформе Twitch можна праглядаць як у рэальным часе, так і па запыце. Twitch належыць Twitch Interactive — даччынай кампаніі Amazon. Сэрвіс быў створаны ў 2011 годзе аддзяленнем ад падобнага сэрвісу justin.tv, які мае шырэйшую тэматыку, з мэтай размежаваць трафік і вызваліць асноўныя серверы. Апроч камп’ютарных гульняў, Twitch праводзіць трансляцыі і відэа іншай тэматыкі, напрыклад, музычных выступаў ці турніраў па покеры.

У сувязі з пашырэннем аўдыторыі і неабходнасцю лепшай манетызацыі ствараецца Twitch Media Group, у якую ўвайшлі Джонатан Сімпсан-Бінт, Кім Нэльсан, Эндзі Свэнсан і Крысціна Грушкін. Прапануецца платная падпіска як сродак заробку для аўтараў каналаў.

Функцыя трансляцыі ўбудоўваецца ў гульні, платформы лічбавай дыстрыбуцыі Origin.

Twitch становіцца афіцыйным каналам, які транслюе World Cyber Games 2012 у інтэрнэце нараўне з Korean Ongamenet, Daum TV pot і Chinese NeoTV.

Пры правядзенні League of Legends Championship Series удзельнікі спаборніцтваў трансліравалі трэніроўкі, тым самым ствараючы своеасаблівае рэаліці-шоу.

Пасля таго, як Twitch.tv абагнаў па папулярнасці Justin.tv, кампанія паведаміла аб змене назвы на Twitch Interactive. У тым жа месяцы яна была набыта Amazon за 970 мільёнаў долараў ЗША. У 2016 годзе сама Twitch Interactive набыла і зрабіла сваёй даччынай кампаніяй Curse, Inc. — уладальніка розных анлайн-сэрвісаў, звязаных з камп’ютарнымі гульнямі.

Аўдыторыя Twitch на працягу яго гісторыі бесперапынна расла: ужо ў кастрычніку 2013 года Twitch меў 45 мільёнаў унікальных карыстальнікаў штомесяц. У 2018 годзе Twitch паведамляў пра больш за 2 мільёны стрымераў штомесяц і 15 мільёнах унікальных карыстальнікаў штодзень[3].

У 2020 году сэрвіс быў уцягнуты ў сексуальны скандал:праз абвінавачванні ў сексуальных дамаганнях уліковых запісаў пазбавіліся шматлікія папулярныя стрымеры і супрацоўнікі Twitch. Пры гэтым карыстальнікамі адзначаліся неаднаразовыя выпадкі блакіровак уліковых запісаў без якіх-небудзь праверак[4], гэта значыць на падставе недаказаных абвінавачанняў. Часта стрымеры скардзяцца на, на іх думку, неабгрунтаваныя блакіроўкі і несправядлівых правілы, у прыватнасці пералік забароненых слоў[5][6][7], у асноўным скіраваных на барацьбу з расізмам і гамафобіяй.

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. а б https://www.alexa.com/siteinfo/twitch.tv
  3. Sarah Perez. Twitch now has 27K+ Partners and 150K+ Affiliates making money from their videos (англ.). TechCrunch (6 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
  4. Twitch начал пожизненно блокировать стримеров за сексуальные домогательства (руск.). www.sostav.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  5. Новые правила Twitch. Почему многие недовольны (руск.). Невский Спорт - новости спорта в Санкт-Петербурге (футбол, хоккей, баскетбол) (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 8 студзеня 2021.
  6. Иван Мику. Игрушечный пистолет, клип t.A.T.u. и выпитый энергетик. Самые нелепые баны на Twitch. www.championat.com. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 8 студзеня 2021.
  7. "Twitch Cracks Down on Hate Speech and Harassment". The New York Times [англійская].

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search