GitHub | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | github.com |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | хостынг IT-праектаў |
Рэгістрацыя | бясплатная |
Мова(-ы) | англійская[1][2] |
Уладальнік | Microsoft |
Аўтар | Tom Preston-Werner[d], Chris Wanstrath[d] і P. J. Hyett[d] |
Пачатак працы | 19 кастрычніка 2007[3] |
Бягучы статус | дзейнічае |
Рэйтынг Alexa | 77[4] |
![]() |
GitHub — вэб-сэрвіс для сумеснай працы над праграмным забеспячэннем. Дазваляе распрацоўшчыкам ствараць, захоўваць і распаўсюджваць зыходны код праграм. У аснове GitHub ляжыць размеркаваная сістэма кіравання версіямі Git, да функцыяналу якой Github дадае кантроль доступа, бесперапынную інтэграцыю, кіраванне задачамі і трэкер багаў.
Github з'яўляецца адным з найбольш вядомых сродкаў захавання праектаў з адкрытым зыходным кодам[5]. У студзені 2023 года кампанія паведаміла, што больш за 100 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць сэрвіс[6] для работы над больш чым 420 мільёнамі рэпазіторыяў[7], з якіх 28 мільёнаў рэпазіторыяў з'яўляюцца публічнымі[8]. Станам на 2023 год Github з'яўляецца найвялікшым у свеце сховішчам зыходнага кода.
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search