Intel 8086

<<   Intel 8086   >>
Цэнтральны працэсар

Мікрапрацэсар Intel 8086
Вытворчасць: 8 чэрвеня 1978
Вытворцы:
Частата ЦП: 4—10 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
HMOS, CHMOS, 3 мкм
Наборы інструкцый: x86
Раздым: DIP40, QFP56, PLCC44
Мікрапрацэсар KP1810BM86, савецкі клон Intel 8086

Intel 8086 (таксама вядомы як iAPX86) — першы 16-бітны мікрапрацэсар кампаніі Intel, які распрацоўваўся з вясны 1976 года і выпушчаны 8 чэрвеня 1978 года. Працэсар меў набор каманд, які ўжываецца і ў сучасных працэсарах, менавіта ад гэтага працэсара бярэ свой пачатак вядомая на сёння архітэктура x86.

Асноўным канкурэнтам мікрапрацэсара i8086 былі Motorola 68000, Zilog Z8000, чыпсеты F-11 і J-11 сямейства PDP-11, MOS Technology 65C816. у галіне ваенных распрацовак канкурэнтамі з’яўляліся працэсары-рэалізацыі MIL-STD-1750A.

Аналагамі мікрапрацэсара i8086 з’яўляліся такія распрацоўкі, як NEC V30, які быў на 5 % прадукцыйней i8086, але пры гэтым быў цалкам з ім сумяшчальны. Савецкім аналагам з’яўляўся мікрапрацэсар К1810ВМ86, які ўваходзіў у серыю мікрасхем К1810.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search