Microsoft Edge

Microsoft Edge
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Аўтар Microsoft
Распрацоўшчык Microsoft
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Android
iOS
macOS 10.13 і пазн.
Windows 7 і пазн.
Linux (менавіта Ubuntu, Debian, Fedora і openSUSE)
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 6 сакавіка 2007
Апаратная платформа IA-32, x86-64, ARM32, ARM64
Апошняя версія
  • Windows: 134.0.3124.93 (26 сакавіка 2025)[1]
  • IOS: 134.0.3124.77 (24 сакавіка 2025)[2]
Ліцэнзія прапрыетарная
Сайт microsoft.com/en-us/edge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Microsoft Edge — прапрыетарны, кросплатформавы браўзер ад кампаніі Microsoft. Упершыню з’явіўся ў складзе Windows 10 і Xbox One у 2015 годзе, пазней быў перанесены на іншыя платформы з дапамогай рухавіка з адкрытым зыходным кодам Chromium. Цяпер даступны на Android, iOS, macOS, Linux і старых версіях Windows (Windows 7 і пазней). Быў выпушчаны для замены Internet Explorer.

Першапачаткова Edge ствараўся з рухавіком браўзера EdgeHTML і рухавіком JavaScript Chakra, якія належалі Microsoft. У канцы 2018 года было абвешчана, што Edge будзе цалкам перабудаваны ў браўзер на базе Chromium з рухавікамі Blink і V8. Новы Edge быў публічна выпушчаны ў студзені 2020 года. Microsoft з тых часоў спыніла падтрымку бяспекі для арыгінальнага браўзера (цяпер яго называюць Microsoft Edge Legacy).

У маі 2022 года, па даных StatCounter, Microsoft Edge стаў другім па папулярнасці браўзерам у свеце, абагнаўшы Apple Safari.[3] Станам на верасень 2022 года Edge выкарыстоўваецца на 11 працэнтах персанальных камп’ютараў ва ўсім свеце.[4]

  1. Release notes for Microsoft Edge Stable Channel Праверана 27 сакавіка 2025.
  2. Release notes for Microsoft Edge Mobile Stable Channel Праверана 27 сакавіка 2025.
  3. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Архівавана з першакрыніцы August 23, 2022. Праверана August 24, 2022.
  4. Hardwick, Tim (2022-05-03). "Microsoft Edge Overtakes Safari as World's Second Most Popular Desktop Browser". MacRumors(англ.). Архівавана з арыгінала May 8, 2022. Праверана 2022-05-03.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search