Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Microsoft Windows | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Першы выпуск | 20 лістапада 1985 |
Падтрымлівае платформы | ARM[d], IA-64[d], MIPS[d], DEC Alpha[d], PowerPC[d] і X86 |
Інтэрфейс | Windows Runtime[d], Windows API[d], .NET Framework, Universal Windows Platform[d], .NET Compact Framework[d], .NET[d], Windows Forms[d] і Windows Presentation Foundation[d] |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Вэб-сайт | windows.com (англ.) |
![]() |
Microsoft Windows (Майкрасофт Віндаўз[1]) — сямейства прапрыетарных аперацыйных сістэм карпарацыі «Майкрасофт», якія базуюцца на аснове графічнага інтэрфейсу карыстальніка. З’яўленне іх з’явілася вырашальным крокам у шырокім прасоўванні і развіцці перспектыўных спосабаў узаемадзеяння сістэм чалавек-машына і машына-машына, стварэнні дружалюбнага асяроддзя для ўзаемадзеяння як карыстальніка з камп’ютарнымі праграмамі, так і апаратных сродкаў усярэдзіне вылічальнага комплексу.
Станам на 2023 год пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Windows працуе каля 70 % настольных камп’ютараў.[2] Аднак пры падліку разам з мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі на такіх прыладах, як смартфоны і планшэтныя камп’ютары, доля Windows значна падае — па некаторых ацэнках да 14 %.[3]
Аперацыйныя сістэмы Windows працуюць на платформах x86, x86-64, IA-64, ARM. Існавалі таксама версіі для DEC Alpha, MIPS, PowerPC і SPARC[4].
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search