PlayStation 3

Абноўлены лагатып PlayStation 3 (з лета 2009)
Абноўлены лагатып PlayStation 3 (з лета 2009)
Злева арыгінальная мадэль, справа — Slim-версія
Злева арыгінальная мадэль, справа — Slim-версія
Распрацоўшчык Sony Interactive Entertainment[d]
Вытворца Sony EMCS, Foxconn, Gradiente і ASUSTeK для SCEI[1]
Сямейства PlayStation
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне 7
Дата выхаду Японія 11 лістапада 2006
Злучаныя Штаты Амерыкі 17 лістапада 2006
Еўрапейскі Саюз 23 сакавіка 2007[2]
Расія 20 красавіка 2007[3]
Прададзена штук 77 млн (на студзень 2013)[4]
Носьбіт
Аперацыйная сістэма PlayStation 3 system software[d][6]
ЦП Cell Broadband Engine
Сталая памяць 2,5" SATA-дыск (на 20, 40, 60, 80, 120, 160, 250, 320 і 500 Гб) (заменнае)
Аператыўная памяць 256 мегабайт і 256 мегабайт
ГП RSX Reality Synthesizer[d] і Graphics Synthesizer[d][7]
Сродкі кіравання Sixaxis, DualShock 3, PlayStation Eye, мыш, клавіятура, motion controller — Playstation Move
Інтэрфейсы
Уваход для флэш-памяці
Аўдыё-/відэавыхады
Кабелі
Іншае
Анлайн-сэрвіс PlayStation Network
Бэстсэлер Call of Duty: Modern Warfare 3; 12,27 млн копій (на верасень 2012)[5]
Зваротная
сумяшчальнасць

PlayStation (Усе мадэлі)

PlayStation 2 (20 GB, 60 GB і некаторыя (CECHExx) 80 GB мадэлі)
Папярэднік PlayStation 2
Паслядоўнік PlayStation 4
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Sony PlayStation 3, PS3 (яп.: プレイステーション 3 Пурэйсутэ:сён Суры:) — гульнявая прыстаўка сёмага пакалення, трэцяя ў сямействе гульнявых сістэм PlayStation (не лічачы PlayStation Portable). Галоўнымі канкурэнтамі кансолі з'яўляюцца Xbox 360 ад Microsoft і Wii ад Nintendo.

З дапамогай PS3 можна гуляць, глядзець фільмы, слухаць музыку, адпраўляць пошту і праглядаць вэб-старонкі. З самага моманту выпуску прыстаўкай дэкларавалася падтрымка большасці гульняў для кансоляў папярэдняга пакалення, PlayStation і PlayStation 2.[8]

Выхад PS3 у Японіі адбыўся 11 лістапада 2006 года, 17 лістапада прыстаўка з'явілася ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы Мексіку ў першым квартале 2007 года), а ў сакавіку 2007 года — у Еўропе.

Да верасня 2012 года па ўсім свеце было прададзена 66,1 млн прыставак PlayStation 3.[9] Да лістапада 2012 года было прададзена больш 70 млн асобнікаў кансолі па ўсім свеце. Да студзеня 2013 года было прададзена больш 77 млн асобнікаў кансолі па ўсім свеце. Колькасць гульняў, даступных для кансолі, перавысіла 3590 штук, а агульны тыраж прададзеных гульняў — 595 млн копій.[10]

  1. Anton Shilov.. Asustek Computer Ships PlayStation 3 Consoles(недаступная спасылка). X-bit labs (18 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 5 мая 2007.
  2. Еўропа і Расія не ўбачаць PlayStation 3 яшчэ паўгода(недаступная спасылка). Ferra.ru (7 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2011. Праверана 7 верасня 2006.
  3. Playstation 3 у Расіі — афіцыйна 20 красавіка. Кампутэра (26 сакавіка 2007). Праверана 29 сакавіка 2007.
  4. Video Game Charts, Game Sales, Top Sellers, Game Data — VGChartz Архівавана 2 студзеня 2011.
  5. Software Totals, Best Selling Video Games, Game Sales, Million Sellers, Top Selling — VGChartz
  6. https://www.playstation.com/en-us/support/system-updates/ps3/
  7. https://web.archive.org/web/20071011001754/http://www.scei.co.jp/corporate/release/071006e.html
  8. Chris Remo.. Sony Keynote by Phil Harrison (англ.)(недаступная спасылка). Shacknews (22 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 18 мая 2006.
  9. UNIT SALES OF HARDWARE (SINCE APRIL 2006)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2014. Праверана 30 студзеня 2013.
  10. Brenna Hillier.. PlayStation 3 sales reach 70 million units worldwide(недаступная спасылка). VG247 (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search