The Beatles

The Beatles
Выява лагатыпа
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, поп-музыка[1], хард-рок[2], рок-н-рол[3], блюз-рок, біт[d][4], фолк-рок, псіхадэлічны рок[5], народная музыка і эксперыментальны рок[d]
Краіна  Вялікабрытанія
Адкуль Ліверпул
Лэйблы Apple Records[d], Capitol Records, Parlophone, United Artists Records[d], Vee-Jay Records[d], Polydor Records[d], Parlophon[d] і I Dischi dello Zodiaco[d]
Кіраўнік Brian Epstein[d][6]
Склад
thebeatles.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«The Beatles» (бел.: Бітлз) — брытанскі рок-гурт з Ліверпула, заснаваны ў 1960 годзе. У складзе Джона Ленана, Пола Мак-Картні, Джорджа Харысана і Рынга Стара, яны шырока разглядаліся як найвялікшы і самы ўплывовы калектыў рок-эпохі. Пачынаючы са скіфлу і рок-н-ролу 1950-х гадоў, «The Beatles» пазней сталі эксперыментаваць з рознымі жанрамі, пачынаючы з поп балад і заканчваючы псіхадэлічным рокам і хард-рокам, часам выкарыстоўваючы класічныя элементы інавацыйнымі спосабамі. У пачатку 1960-х гадоў іх велізарная папулярнасць атрымала назву «Бітламаніі» (англ.: Beatlemania), але, калі з часам іх песні сталі больш вытанчанымі, «The Beatles» сталі ўспрымацца як увасабленне ідэалаў сацыякультурнай рэвалюцыі той эпохі.

Пачынаючы з 1960 года, «The Beatles» на працягу трох гадоў зараблялі сабе рэпутацыю, граючы ў клубах Ліверпуля і Гамбурга. У канцы 1962 года яны здолелі заваяваць папулярнасць у Вялікабрытаніі дзякуючы хіту «Love Me Do». З ростам Бітламаніі на тэрыторыі Брытаніі на працягу наступнага года яны набылі мянушку «цудоўная чацвёрка» (англ.: Fab Four), а ў пачатку 1964 года «The Beatles» ужо сталі міжнароднымі зоркамі, якія рыхтаваліся да «брытанскага ўварвання» на поп-рынак Злучаных Штатаў. З 1965 года «The Beatles» выпусцілі тое, што большасць крытыкаў прызнае іх лепшымі матэрыяламі, у тым ліку такія інавацыйныя альбомы як «Rubber Soul» (1965), «Revolver» (1966), «Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band» (1967), «The Beatles (White Album)» (1968), і «Abbey Road» (1969). Пасля распаду гурта ў 1970 годзе, кожны з музыкантаў працягнуў сольную кар’еру. У 1980 годзе ля свайго дома быў забіты Джон Ленан, у 2001 годзе ад рака памёр Джордж Харысан. Пол Мак-Картні і Рынга Стар працягваюць займацца творчасцю і пішуць музыку.

Па дадзеных RIAA «The Beatles» займае першае месца ў спісе самых прадаваных груп у Злучаных Штатах, а колькасць іх прададзенага медыякантэнту перавышае 177 мільёнаў адзінак. Яны маюць найбольшую колькасць альбомаў, якія лідзіравалі ў брытанскіх чартах і прадалі больш песень на тэрыторыі Вялікабрытаніі, чым любая іншая група. У 2008 годзе «The Beatles» узначалілі спіс самых паспяховых артыстаў па версіі часопіса «Billboard». У спіс іх узнагарод таксама ўваходзяць 10 прэмій «Грэмі», прэмія «Оскар» за лепшую музыку да фільма і 15 узнагарод Айвара Навела. Калектыў увайшоў у спіс 100 самых уплывовых людзей 20 стагоддзя па версіі часопіса «Time», а агульны аб’ём продажаў адзінак медыякантэнту, звязанага з групай, ужо перавысіў адзін мільярд асобнікаў. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў «The Beatles» на 1 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

  1. (unspecified title) — С. 65. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  2. (unspecified title) — С. 31. — ISBN 978-0-634-05560-7
  3. (unspecified title) — С. 137. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  4. (unspecified title) — С. 2. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  5. (unspecified title) — С. 113. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  6. http://www.brianepstein.com/

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search