Unix

Unix
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Bell Labs[d], Кен Томпсан, Дэніс Рычы і Браян Керніган
Першы выпуск 1969
Вэб-сайт opengroup.org/unix
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Unix, UNIX, універсальная шматзадачная шматкарыстальніцкая аперацыйная сістэма; першая версія распрацавана ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы і Дугласам Макілроем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.

Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на зыходны код сістэмы UNIX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаны ў выніку судовай справы ад SCO Group). UNIX-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам. Сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць UNIX-падобнымі.

Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:

  • ужыванне простых тэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
  • шырокае ўжыванне ўтыліт, якія запускаюца з каманднага радка;
  • узаемадзеянне з карыстальнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінал;
  • прадстаўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага ўзаемадзеяння ў выглядзе файлаў;
  • ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.

Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search