Android

Android

Лакальны подпіс не ўжываецца, бо выява бярэцца з Вікіданых
Распрацоўшчык Google Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск 23 верасня 2008 года
Апошняя версія Android 13 — 15 жніўня 2022
Падтрымлівае мовы японская мова, руская, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская
Падтрымлівае платформы ARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядра Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія GPLv2kernel
ASLv2 — user-space[1]
Стан актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду android.googlesource.com
android-review.googlesource.com/…
Вэб-сайт android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux[2]. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года[4].

  1. Licenses. Android Open Source Project. Open Handset Alliance. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023.
  2. What is Android?. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
  3. OHA Members (англ.)
  4. T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search