Scopus

«Scopus»бібліяграфічная і рэфератыўныя база дадзеных і інструмент для адсочвання цытаванасці артыкулаў, апублікаваных у навуковых выданнях. З'яўляецца адным са складнікаў інтэграванага навукова-інфармацыйнага асяроддзя «SciVerse».

Рубрыкатар «Scopus» мае 27 базавых тэматычных раздзелаў, падзеленых на 335 падраздзелаў, політэматычныя артыкулы індэксуюцца адразу ў некалькіх раздзелах. Індэксуе каля 20 тысяч навуковых выданняў па тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навуках 5 тысяч выдаўцоў.

База дадзеных індэксуе навуковыя часопісы, матэрыялы канферэнцый і серыяльныя кніжныя выданні. Распрацоўшчыкам і ўладальнікам з'яўляецца выдавецкая карпарацыя «Elsevier». База дадзеных даступная на ўмовах падпіскі. Пошукавы апарат «Scopus» інтэграваны з пошукавай сістэмай «Scirus» для пошуку вэб-старонак і патэнтнай базай дадзеных.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search