Bluetooth

Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Створаны ў: 1994 г.[1] г.
Прызначэнне пратаколу: Бесправадная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I)
Спецыфікацыя: IEEE 802.15.1
Распрацоўшчык: Bluetooth SIG

Bluetooth ці блютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца як сіні зуб, названы ў гонар Харальда I Сінязубага[2][3]) — вытворчая спецыфікацыя бесправадных персанальных сетак (англ.: Wireless personal area network, WPAN). Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі як персанальныя камп’ютары (настольныя, кішэнныя, ноўтбукі), мабільныя тэлефоны, прынтары, лічбавыя фотаапараты, мышкі, клавіятуры, джойсцікі, навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.

Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адна ад аднае (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.

  1. Bluetooth traveler. www.hoovers.com. Праверана 2010-06-04/lang=en.
  2. About the Bluetooth SIG (англ.)(недаступная спасылка). Bluetooth SIG. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 20 сакавіка 2008.
  3. Jim Kardach.. How Bluetooth got its name (англ.)(недаступная спасылка). United Business Media (3 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 20 сакавіка 2008.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search